Кветкавы рай у “Ева-Лэндзе”

Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара.

Пад купалам вялізных цяпліц цэлыя магістралі трубаправодаў, па якіх падаецца цёплае паветра і вада шматтысячным гадаванцам фермерскай гаспадаркі “Ева-Лэнд”, што размясцілася ля вёскі Стрыганец. Кветкі радуюць вока працаўнікам і пакупнікам неверагодна багатымі адценнямі колераў і неперадавальным водарам. Яны – дзіцячае захапленне, крыніца натхнення і заробку прадпрымальнай і працавітай уладальніцы фермерскай гаспадаркі “Ева-Лэнд” Настассі Кухарчук. Яна, здаецца, ведае ўсё пра кветкі, мае свае ўласныя сакрэты іх вырошчвання і выдатныя водгукі на ўсю краіну. Асабліва шматлюдна ля цяпліц перад святамі: сюды прыязджаюць пакупнікі з Мінска, Баранавічаў, Ваўкавыска, Століна, Смалявічаў і іншых гарадоў. Скажам, толькі за некалькі дзён напярэдадні жаночага свята з цяпліц “Ева-Лэнда” было прададзена звыш 1,5 мільёна цюльпанаў (дарэчы, працэс распускання тут умела рэгулюецца тэмпературай у цяпліцы).
– Пачатак зімы не абяцаў нейкіх праблем, – кажа гаспадыня кветкавага раю Настасся Кухарчук. – А вось маразы ў лютым “паказыталі” нервы: значна вырас расход газу, цяпліцы давялося звонку ўцяпляць цюкамі саломы, устанавілі цеплагенератары, а некаторыя пляцоўкі з кветкамі дадаткова накрывалі плёнкай. Але нічога – справіліся. Не ўпершыню. За мае 11 гадоў прадпрымальніцтва і не такое бывала. Галоўнае, што кветкі знаходзяць сваіх адрасатаў, радуюць вока, узнімаюць настрой, суправаджаюць нас ва ўсіх радасных момантах жыцця, з’яўляюцца неад’емным атрыбутам любога свята.
Для Настассі Паўлаўны кветкі – не проста захапленне, гэта сэнс жыцця. Спа-дзяецца, што пачатую справу працягнуць дачка Людміла і сын Андрэй, якія пастаянна дапамагаюць у цяпліцах. Цікавасць да развядзення кветак праяўляе і ўнучка Ева – шасцікласніца адной з брэсцкіх школ (дарэчы, менавіта ў гонар нованароджанай унучачкі бабуля і назвала фермерскую гаспадарку). Дзяўчынцы падабаецца працаваць у цяпліцах разам з работнікамі, унікае ва ўсе тонкасці кветкавай справы: здорава разбіраецца ў нюансах вырошчвання цюльпанаў. Бабулю яна пяшчотна называе кветкавай феяй.
На здымку: работніцы “Ева-Лэнда”  Таццяна Тароцька,  Аксана Глушко, Яўгенія Кот, гаспадыня Настасся Кухарчук.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*