Апошні гонг прагучаў у ФАУ “СК “Бадзёрасць” для аддзялення боксу Жабінкаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. А было гэта на спаборніцтвах, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Беларусі. Удзельнічалі ў дзясятым адкрытым баксёрскім турніры спартсмены з Брэста, Кобрына, Пінска, Магілёва, Гомеля, Веткі, Мазыра, Віцебска, Салігорска, украінскага Роўна, Жабінкі. Юных баксёраў віталі намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк, начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама І.В.Галавейка і дырэктар Жабінкаўскай ДЮСШ В.І.Дарошка.
Падчас адкрыцця турніру найлепшаму нашаму баксёру Паўлу Кастраміну, выхаванцу ДЮСШ, быў уручаны ганаровы значок і пасведчанне “Майстар спорту”.
Трохдзённыя баксёрскія спаборніцтвы вызначылі мацнейшых. Пераможцамі, акрамя прызёраў рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў Сярожы Дзятлава, Максіма Шпакава, Сярожы Міхайлоўскага, сталі таксама Антон Сербіладзе і майстар спорту Павел Кастрамін. “Серабро” ў А.Андрасюка, К.Шпакова, В.Якавука, А.Сямейкі.
Усе фіналісты ўзнагароджаны граматамі і медалямі, а пераможцы — яшчэ і каштоўнымі падарункамі.
В.БАРБОЛІН, наш няшт. карэспандэнт.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 2%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.