Алеся ДАБРАВЕСТ.
З 21 па 23 лютага ў Баранавічах праходзіла адкрытае першынство СДЮШАР прафсаюзаў па боксе, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны. У ім прынялі ўдзел каманды спартыўных школ Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а таксама горада Мінска. Ад СДЮШАР Жабінкаўскага раёна на першынстве выступілі 10 баксёраў. Па выніках спаборніцтваў нашы спартсмены заваявалі наступныя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях: трэцяе – Артур Буйноўскі (50 кг), другое – Арцём Рагажынскі (50 кг), Уладзіслаў Алексяюк (45 кг) і Іван Янчук (40 кг). На першую прыступку п’едэстала ўзняліся Кірыл Макарэвіч (50 кг) і Андрэй Шумінскі (38 кг). Рыхтавалі нашых баксёраў да першынства трэнеры Юрый Аўчыннікаў і Яўген Градаўляк.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%