Встреча с талантливом молодежью прошла в Жабинке

Встреча с талантливом молодежью прошла в Жабинке

Стала добрай традыцыяй праводзіць сустрэчы на Жабінкаўшчыне з таленавітымі дзецьмі. Прыемна, што іх штогод усё больш і больш.
Шаноўнымі гасцямі сёлетняй сустрэчы былі намеснік начальніка аддзела адукацыі К.М.Сіда, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама В.У.Бортнік, першы сакратар РК ГА “БРСМ” М.В.Лугаўскі. Музычныя сюрпрызы хлопчыкам і дзяўчынкам, гасцям свята дарылі спевакі з вакальнай студыі “Алегра-Нова” пад кіраўніцтвам В.В.Міцковіч, якая створана і працуе пры Жабінкаўскім раённым цэнтры пазашкольнай работы. Абаяльныя ўсмешкі і добрыя словы вядучых М.Маісеенка і С.Макарука падтрымлівалі хлопчыкаў і дзяўчынак пад час усяго мерапрыемства.
Перад пачаткам урачыстасці ўшаноўвання вучні знаёміліся з работамі творцаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раённага цэнтра пазашкольнай работы. Уразілі ўсіх мяккія цацкі, зробленыя рукамі юных майстроў з гуртка “Бусляня”, якія сталі ўладальнікамі дыплома другой ступені на рэспубліканскім конкурсе “Юныя таленты Беларусі”.
Цёплыя словы, добрыя пажаданні найперш былі адрасаваны прызёрам рэспубліканскіх алімпіяд дзесяцікласнікам — ліцэісту Аляксею Ласю (дыплом другой ступені ў грамадазнаўстве), Дар’і Даманскай з трэцяй гарадской школы (дыплом трэцяй ступені ў біялогіі), ліцэістцы Юліі Яканюк (пахвальны водгук у абслугоўваючай працы).
Даніна павагі была аддадзена ў гэты дзень таксама настойлівасці, уседлівасці, інтэлектуальнасці прызёраў адразу некалькіх алімпіяд Вікторыі Апекуновай, Яўгену Мядзведзю, Арцёму Бакуну, якія з’яўляюцца навучэнцамі першай гарадской адзінаццацігодкі і ліцэя.
Сёлета 113 спартсменаў нашага раёна сталі ўдзельнікамі абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, з якіх 23 атрымалі медалі розных ступеняў. Вызначыліся баксёры Сяргей Дзятлаў, Аляксандр Сямейка, Раман Ліхван, якіх трэніраваў Ю.М.Аўчыннікаў; плыўцы Кірыл Максімаў, Аляксандр Іваноўскі, Аліна Гусева, якія атрымлівалі ўрокі плавання ў трэнера Валерыя Іванавіча Гаўрылюка.
Каб творчай асобе адбыцца, сфарміравацца, ёй патрэбны смеласць, любоў да выбранага прадмета, цікавасць да творчага працэсу.  А падтрымліваць гэтую цікавасць дапамагаюць ім вопытныя педагогі. Сярод іх настаўніцы-філолагі К.Ф.Місіюк, Н.П.Зінчук, С.К.Пташнік, матэматыкі і фізікі В.А.Сахарчук, А.А.Барысюк, В.В.Дзмітрук, М.П.Кавальчук, біёлагі і хімікі А.А.Анікіна, В.У.Андрусенка, Н.Н.Пратаковіч, А.І.Дзяжко і іншыя.
Словы ўдзячнасці педагогам выказала мама Галіна Мікалаеўна Лось. Яна пажадала ім дабівацца яшчэ большых перамог і дасягненняў.
Г.ІВАНОВА, кіраўнік гуртка ЦПР.
На здымках: таленавітыя вучні — надзея Жабінкаўшчыны, свае веды і здольнасці паспяхова пацвердзілі на алімпіядах; з рук першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Мікалая Лугаўскога атрымлівае ўзнагароду сакратар пярвічнай арганізацыі, вучаніца трэцяй гарадской школы Настасся Кубаціна; прызёр рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі Дар’я Даманская.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top