Яўгену Крылатаву прысвячалася

Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара.

У Жабінкаўскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся канцэрт, прысвечаны творчасці кампазітара Яўгена Крылатава. Ён ствараў сімфанічную, камерную, эстрадную музыку, пісаў для драматычнага тэатра, радыё і тэлебачання. Яўген Паўлавіч супрацоўнічаў з вядомымі паэтамі – Яўгенам Еўтушэнкам, Бэлай Ахмадулінай, Робертам Раждзественскім, Леанідам Дзербянёвым, Ігарам Шаферанам, Іллёй Рэзнікам, Юрыем Энціным.
Яўген Крылатаў – аўтар музыкі болей чым да 140 фільмаў – дакументальных, мастацкіх, мультыплікацыйных (напрыклад, “Шукаю чалавека”, “І гэта ўсё аб ім”, “З каханымі не расставайцеся”, “Прыгоды Электроніка”, “Госця з будучыні”, “Не пакідай”, “Дзеці панядзелка”).
Выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў падрыхтавалі музычныя і вакальныя нумары, аўтарам якіх з’яўляецца гэты таленавіты кампазітар. У выкананні юных артыстаў прыгожа прагучалі “Песенька Дзеда Мароза” (з мультфільма “Дзед Мароз і лета”), “Не хвалюйцеся дарэмна”, “Калыханка Мядзведзіцы” (з мультфільма “Умка”), “Трое з Прастаквашына”, “Крылатыя арэлі” (з фільма “Прыгоды Электроніка”) і многія іншыя.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.