На якой мове кахання ты гаворыш?

У псіхалогіі ёсць канцэпцыя, згодна з якой чалавек праяўляе пачуцці пяццю спосабамі, якія называюць “мовамі кахання”. Гэта сумесна праведзены час; клопат і дапамога; падарункі; словы заахвочвання і дотыкі.
Галоўнае зразумець, якая мова кахання вам бліжэй, на якой размаўляеце вы, а на якой – ваш муж (каханы чалавек) – і знікнуць многія праблемы ў адносінах.
Што вы робіце разам, пажадана ўдваіх, без дзяцей? Гледзіце тэлевізар? Ездзіце адпачываць, ходзіце ў госці, на прагулкі, па магазінах? Гатуеце ежу? Ведзяце задушэўныя гутаркі? Чым больш часу мужчына і жанчына праводзяць удваіх, тым мацнейшая сувязь паміж імі.
Як муж клапоціцца пра вас? Тое, што ён матэрыяльна забяспечвае сям’ю, – гэта ўжо праява клопату. Да гэтай мовы кахання адносяцца і цікавасць да вашых патрэб, званкі, сюрпрызы. Чым больш чалавек у некага ўкладвае часу, грошай, эмоцый, тым больш яго цэніць. Дзякуйце і яшчэ раз дзякуйце мужу за тое, што ён для вас робіць.
Не менш важныя за словы ўдзячнасці і словы захаплення, адабрэння. Хваліце каханага шчыра, ад усёй душы, калі яго дзеянні таго заслугоўваюць, паверце, ён гэта ацэніць.
Мова дотыкаў, перш за ўсё, праяўляецца ў інтымнай блізкасці, але яе цудоўна дапаўняюць і пяшчотныя абдымкі, звычка неўпрыкмет узяць за руку, пагладзіць па плячы і г. д.
Як бачна, усе мовы кахання важныя, іх існаванне і развіццё ўмацоўваюць адносіны паміж мужам і жонкай. Але самае галоўнае – трэба быць чулымі і ўважлівымі адзін да аднаго, умець слухаць і чуць.
Як слушна заўважыў аўтар кнігі “Пяць моў кахання” Гэры Чэпмен, “амаль усё, што напісана пра каханне, пацвярджае: кахаць – значыць аддаваць. Размаўляючы на любой з пяці моў, мы нешта аддаём мужу (жонцы)”.
“Каханне не падпарадкоўваецца загадам. Мы павінны прасіць адзін аднаго, а не патрабаваць. Просьбы адкрываюць дарогу каханню, а загады забіваюць яго”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.