Прадстаўніцам прыгожага полу прысвячаецца…

Адна з маіх любімых аўтарак Ірына Гаваруха – пісьменніца, журналістка, блогерша, стваральніца цудоўных кніг пра тое, як захаваць каханне, знайсці сяброў, наладзіць адносіны з дзецьмі, памірыцца з сабой. У сённяшнім выпуску “Жаночай альтанкі” урывак з яе разважанняў пра магчымасці прадстаўніц чароўнага полу.
“Жанчына з нічога можа зрабіць тры рэчы: скандал, шляпку і салату (французская прыказка). А яшчэ з двух яблыкаў – абед на некалькі персон, з аднаго кроку – танец, а з мімалётнага погляду – цэлае каханне. Пашыць за ноч сукенку, алібі і хамут на шыю. Памяняць аблічча і імя. Назваць сто адценняў чырвонага. Адрамантаваць гадзіннік, пральную машыну, падкачаць веласіпедныя шыны. Пры ўмове, што на гарызонце няма мужчыны. Як толькі ў яе жыцці з’яўляецца прадстаўнік моцнай паловы, яна становіцца бездапаможнай і слабай.
Мы бачым прарочыя сны, дамавікоў, знішчаныя смс, зубных фей, атамы, энергію. Здольныя размаўляць з дрэвамі, гарадамі, мАрамі, караблямі і нават ліхтарамі. Мы заўважаем прыгажосць у пустаце, можам гаварыць без перастанку і маўчаць цэлымі тыднямі. Біцца ў істэрыцы на роўным месцы, а там, дзе ўвесь свет панікуе, моўчкі будаваць “Ноеў каўчэг”. Мірыць ворагаў і сварыць блізкіх. Памятаць усё, асабліва тое, чаго не было. Нараджаць дзяцей, займацца сінхронным плаваннем і мастацкай гімнастыкай. Чуць за вярсту падман, голас Бога, музыку космасу і піск немаўляці, якое яшчэ не прачнулася. Утаймоўваць тыграў, баяцца павукоў і прадчуваць небяспеку.
Мы ўмеем, не паварочваючы галавы, сачыць за дзіцём, супам, навінамі ў тэлевізары, кошкай, што прагульваецца каля акварыума, і мужам, які збірае шафу. Верым у немагчымае і ігнаруем відавочнае. У нас атрымліваецца думаць сэрцам нашмат лепш, чым мозгам. Бурна канфліктаваць і мірыцца. З цяжкасцю захоўваць свае і чужыя тайны. Са скандаламі шыць шляпкі, кахаць без аглядкі, змагацца з ветракамі і есці на вячэру толькі салату”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.