Посны торт “Вясновая казка”

Посны торт “Вясновая казка”

Каб прыгатаваць гэты посны торцік, вам спатрэбіцца вішнёвы кампот. Вы можаце зварыць яго папярэдне або адкрыць кансерваваны.
Інгрэдыенты:
210 г пшанічнай мукі, 250 г цукру, 30 г яблычнага воцату, 2 ст. л. вады, 2 апельсіны, 70 мл алею, 1 ч. л. соды, 2 ст. л. манкі.
Вазьміце глыбокі посуд і выцісніце ў яго сок з двух апельсінаў, дадайце 150 г цукру, алей і ўзбіце з дапамогай міксера. Дадайце яблычны воцат і зноў усё ўзбіце, прасейце ў атрыманую сумесь муку, пагашаную воцатам соду і зноў перамяшайце ўсё з дапамогай міксера.
Пераліце цеста ў засланую пергаментнай паперай форму. Змясціце яе ў разагрэтую да 180 градусаў духоўку на 40-45 хвілін. Каб бісквіт падняўся раўнамерна, пастаўце на ніжні ярус духоўкі форму з вадой. Праверце гатоўнасць бісквіту з дапамогай зубачысткі або драўлянай шпажкі. Дастаньце бісквіт з духоўкі і пакіньце на 15 хвілін.
Наліце ў каструлю 300 мл вішнёвага кампоту, дадайце 4 ст. л. цукру і манныя крупы, добра ўсё перамяшайце і пастаўце каструлю на невялікі агонь. Пастаянна памешваючы, варыце сумесь да загусцення. Дайце крэму цалкам астыць. Пераліце яго ў глыбокі посуд і ўзбіце міксерам да пышнасці.
Зрэжце верхавіну бісквіту. Асноўную частку разрэжце на два аднолькавыя каржы. Перамажце каржы крэмам. Зрэзаную верхавіну змясціце ў блендар і здрабніце. Прысыпце атрыманай дробкай торт. Можна зрабіць праслойку з ягад ці бананаў, а верхавіну торта ўпрыгожыць любімымі пачастункамі.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*