“Наша Танечка”

Святлана КІСЛАЯ. Фота Крысціны СЕМЯНЮК.

Так пяшчотна, але з павагай у голасе, называюць жыхары аграгарадка Мацеевічы начальніка мясцовага аддзялення паштовай сувязі Таццяну Івойлаву. Працуе яна тут чацвёрты год. Маладая жанчына клапоціцца, каб вяскоўцы заўжды былі забяспечаны ўсім неабходным: маглі аформіць падпіску на перыядычныя выданні, аплаціць паслугі і крэдыты, купіць тавары народнага спажывання. Са сваімі службовымі абавязкамі Таццяна Мікалаеўна спраўляецца на ўсе 100 працэнтаў. Ёй, як начальніку паштовага аддзялення, ёсць чым ганарыцца: план падпіскі выконвае з ліхвою, і ўсе 190 перыядычных выданняў (“пальму першынства” сярод якіх трымае “Сельская праўда”) своечасова прыходзяць у дамы вяскоўцаў. Дарэчы, Таццяна Мікалаеўна сумяшчае абавязкі начальніка АПС і паштальёна і сама дастаўляе свежую прэсу, пасылкі, паштовыя пераводы жыхарам аграгарадка і бліжэйшых вёсак. Падтрымліваць рэпутацыю паштовага аддзялення ёй дапамагаюць уважлівыя адносіны да кожнага чалавека, ветлівая ўсмешка і прафесіяналізм.
А дома Таццянінага прыходу чакаюць любячы муж Дзмітрый і трое дзетак-гарэз: Вова, Волечка і Ганначка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.