З бедствам справімся сумесна
Сёння наркаманія ахапіла ўсе краіны свету, колькасць тых, хто ўжывае наркотыкі, перавышае 200 мільёнаў чалавек. У Беларусі сітуацыя з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў працягвае заставацца напружанай, але кантралюемай дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню ўстаноў аховы здароўя, праваахоўных органаў і грамадзян краіны.
Наркаманія ўяўляе пагрозу жыццю і здароўю не толькі для асобнага чалавека, яна нясе небяспеку ўсяму грамадству. Большасць наркаманаў не працуе, паколькі яны здольныя да працоўнай дзейнасці толькі ў пачатку захворвання і ў большасці выпадкаў у стане наркатычнага ап’янення.
Апроч таго, што наркаманія прыводзіць да фізічнай, маральнай і сацыяльнай дэградацыі асобы, яна штурхае “згубіўшых сябе” на злачынствы. Наркаманію варта разглядаць як бедства, супраць якога мы павінны ўзвесці непераадольны бар’ер.
Толькі маючы выразную і актыўную пазіцыю, грамадства здольна справіцца з праблемай нарказалежнасці.
Аліна МІСЮРА, урач-нарколаг.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%