Аб гэтым заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава на сустрэчы з працоўным калектывам УП “Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза”.
“Словы “малая радзіма” вымаўляюцца з асаблівай цеплынёй у душы. Гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся, жыў і рос, прайшоў сваё станаўленне. На Год малой радзімы для ўсіх нас дакладна вызначаны задачы. Мы павінны навесці ідэальны парадак у нашай краіне. Павінны быць фасады прыгожыя, тэрыторыі прыбраны. Пастаўлены шэраг іншых задач, у тым ліку па здачы аб’ектаў незавершанага будаўніцтва. На працягу 2018 года мы павінны зрабіць нашу краіну яшчэ больш прыгожай і добраўпарадкаванай, усё залежыць ад нас”, – сказала Наталля Качанава.
Яна падкрэсліла, што самая вялікая каштоўнасць Беларусі – гэта яе жыхары. У час сустрэчы з работнікамі прадпрыемства Наталля Качанава расказала аб рэалізацыі асноўных напрамкаў палітыкі дзяржавы – садзейнічанні занятасці насельніцтва, заработнай плаце, будаўніцтве жылля, ахове здароўя, дэмаграфічнай бяспецы і інш. “Прэзідэнт паставіў тры сур’ёзныя задачы, якія датычацца эканамічнай сітуацыі ў краіне і над вырашэннем якіх урад і кожны кіраўнік ведамства, прадпрыемства павінны працаваць. Гэта цэны, занятасць і заработная плата. Актуальнасць гэтых задач не зніжана і ў 2018 годзе”, – адзначыла Наталля Качанава.
БелТА.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%