Яўка склала больш за 77 працэнтаў

Яўка склала больш за 77 працэнтаў

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала СТБ адзначыла добрую работу каманд кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах.
“У нас вельмі добра працавалі органы ўлады на месцах і лепш, чым звычайна, самі каманды кандыдатаў у дэпутаты. Яны праводзілі значна больш агітацыйных мерапрыемстваў, паспрабавалі нарэшце асвоіць выбарчыя фонды”, – сказала Лідзія Ярмошына.
Выбарчыя камісіі таксама спрацавалі добра, лічыць старшыня ЦВК. “У нас практычна няма скаргаў ад выбаршчыкаў, што яны не атрымалі інфармацыйны матэрыял. Яны скардзіліся на аб’ём гэтага матэрыялу – ім хацелася б больш”, – адзначыла Лідзія Ярмошына. Але галоўнае, што выбаршчыкі былі праінфармаваны, падкрэсліла кіраўнік Цэнтр-выбаркама.
Што датычыцца яўкі, яна склала больш за 77 працэнтаў. Удзел у галасаванні прынялі 5 млн 333 тыс. 613 грамадзян, унесеных у спісы выбаршчыкаў. Паводле слоў старшыні ЦВК, такая актыўнасць не з’яўляецца нечаканасцю. У Беларусі ўсе выбары праходзяць пры высокай яўцы выбаршчыкаў. Гэта звязана, у прыватнасці, з добрай работай СМІ: тэма выбараў асвятлялася пастаянна, таму не было неабходнасці ствараць якія-небудзь рэкламныя ролікі.
Як паведамлялася, у мясцовыя Саветы выбраны 18 110 дэпутатаў. Выбары праходзілі ў 18 111 выбарчых акругах.
БелТА.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*