Калінінскі ўчастак для галасавання № 5, які размясціўся ў фае другой гарадской школы, быў гатовы прымаць выбаршчыкаў, якія пажадалі прагаласаваць датэрмінова, з 13 лютага. Дзеля гэтага былі правераны і апячатаны урны для галасавання, усе жадаючыя маглі прачытаць інфармацыю аб кандыдатах у дэпутаты. Непасрэдна ў дзень выбараў 18 лютага ўчастак пачаў сваю работу ў 8 гадзін раніцы. Урачыстасці гэтай падзеі дабаўлялі выстава дзіцячых работ, музыка і песні ў выкананні некалькіх вучаніц школы.
Як патлумачыла дырэктар школы Ірына Кашчэва, у дзень выбараў на ўчастак прыйшлі 1034 выбаршчыкі. Многія скарысталіся магчымасцю аддаць свой голас за кандыдата ў дэпутаты датэрмінова (а гэта 426). Непасрэдна ў дзень выбараў актыўна на ўчастак сталі прыходзіць пасля абеду, прычым сем’ямі.
Сярод тых, хто галасаваў упершыню – Сяргей Масіевіч. З гэтай падзеяй яго павіншавалі старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Ірына Кунц і сакратар Аксана Сысоева.
У цэлым на Жабінкаўшчыне адзначана высокая яўка выбаршчыкаў на ўчасткі для галасавання – 88,6 %.
Фота Святланы КІСЛАЙ.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%