8-10 лютага ў Баранавічах праходзіў рэспубліканскі турнір па боксе памяці Антона Берната сярод юнакоў 2004-2005 гадоў нараджэння. У ім прынялі ўдзел больш за 100 спартсменаў з розных гарадоў Беларусі. Гонар СДЮШАР Жабінкаўскага раёна на турніры абаранялі 10 баксёраў. Па выніках спаборніцтваў другія месцы ў сваіх вагавых катэгорыях заваявалі Іван Янчук (40 кг) і Канстанцін Кабаеў (35 кг); трэція – Арцём Рагажынскі (54 кг), Максім Жураўлёў (44,5 кг), Арцём Калодзіца і Уладзіслаў Іваноў (вагавая катэгорыя абодвух спартсменаў 35 кг). Рыхтавалі нашых баксёраў да турніру трэнеры Юрый Аўчыннікаў, Яўген Градаўляк, Мікалай Грыгарук і Васіль Максіменка.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%