На скамье подсудимых — Дмитрий Буглаков

На скамье подсудимых — Дмитрий Буглаков

На чужым няшчасці

Дзмітрый Буглакаў ехаў на таксі ў Пружанскі раён. Па дарозе аўтамабіль сапсаваўся, і вадзіцель-таксіст В.Герасімук лёг пад машыну, каб адрамантаваць.
Была палова чацвёртай ночы, калі ў таксі “Форд Фокус” ззаду стукнуў аўтамабіль ГАЗ. Вадзіцель грузавіка запыніўся і стаў выклікаць хуткую дапамогу, а ў гэты час Буглакаў збіраў свае рэчы і ў салоне таксі адшукаў мабільны тэлефон, GPS-навігатар і кашалёк. З кашалька дастаў 40 тысяч рублёў, забраў тэлефон і навігатар і пачаў запыняць спадарожныя машыны. З месца здарэння ён з’ехаў раней, чым прыбылі работнікі міліцыі ды ўрачы.
Не, на чужым горы шчасця свайго не пабудуеш. Гэта зразумеў Дзмітрый, калі неўзабаве пасажыра, нячыстага на руку, адшукалі супрацоўнікі міліцыі, і ён аказаўся на лаве падсудных. Імя сваё назаўжды ён запляміў. Рэчы вярнуліся да гаспадара. Апроч таго, Дзмітрый Буглакаў выплаціў пацярпеламу В.Герасімуку 2 мільёны рублёў грашовай кампенсацыі маральнай шкоды.
На аснове часткі 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь Д.Буглакаву вынесена пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на два гады без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы адкрытага тыпу. Няхай гэты допіс спыніць кагосьці, хто памкнецца абагаціцца шляхам крадзяжу!..

В.НОВІК, старшыня суда Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top