Урок мужнасці і патрыятызму

Алеся ДАБРАВЕСТ.

У піянерскай дружыне “Рамантыкі” першай гарадской школы прайшоў урок мужнасці і патрыятызму “Юныя бязвусыя героі”, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста. Гэта дзень памяці хлопчыкаў і дзяўчынак, якія загінулі за сваю Радзіму, яе свабоду і незалежнасць. Яны мелі кароткае жыццё, але сталі прыкладам для многіх іншых.
Горка і балюча ўсведамляць, што і зараз у свеце неспакойна. У розных кропках планеты ўзнікаюць міжнацыянальныя канфлікты і войны, здзяйсняюцца акты тэрарызму. Іх ахвярамі становяцца дзясяткі тысяч мірных жыхароў, сярод якіх і дзеці. Ламаюцца лёсы, знішчаюцца матэрыяльныя, культурныя і духоўныя каштоўнасці.
У той дзень піянеры ўстановы ўспомнілі юных герояў, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, тых, каго апаліла яе полымя, хто застаўся навечна маладым, застаўся жыць у песнях, вершах і нашай памяці. Піянеры сёмых класаў школы расказалі пяцікласнікам пра гісторыю ўзнікнення гэтага памятнага дня, пра юных герояў, якія аддалі сваё жыццё ў барацьбе з ворагамі ў гады ваеннага ліхалецця.
Вялікая Айчынная стала цяжкім выпрабаваннем для савецкіх людзей, яна прайшла праз лёсы кожнай сям’і, дакранулася сваім подыхам да ўсіх – ад малога да вялікага.
Памяці юных хлопчыкаў і дзяўчынак усіх краін, хто змагаўся і паміраў за свабоду, роўнасць і шчасце людзей, быў прысвечаны ўрок мужнасці.

Юные безусые герои,
Юными остались вы навек.
Перед вашим вдруг ожившим строем
Мы стоим, не поднимая век.
Боль и гнев сейчас тому причиной,
Благодарность вечная вам всем,
Маленькие стойкие мужчины,
Девочки, достойные поэм.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.