Выратавальнікі ў малюнках і казках

Супрацоўнікі Жабінкаўскага РАНС падвялі вынікі раённага этапу агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачамі дзяцей” сярод навучэнцаў устаноў адукацыі горада і раёна. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўключыліся ў творчае спаборніцтва і прапанавалі на суд журы больш за 30 работ у васьмі намінацыях. Дзеці стварылі плакаты і малюнкі, вырабы і мадэлі пажарнай тэхнікі, прыдумалі апавяданні, вершы і казкі. Разнастайныя работы парадавалі журы і здзівілі сваёй арыгінальнасцю. У кожнай намінацыі вызначаны пераможцы.
Лепшы плакат намалявалі Дзмітрый і Ганна Шляжко, а самы незвычайны выраб атрымаўся ў Соф’і Лобік. Першыя месцы ў намінацыі “Малюнак” у розных узроставых групах заваявалі Яўген Ількіў, Ірына Філіповіч і Анастасія Клецка. Па меркаванні журы, самыя цікавыя творы на пажарную тэматыку склалі Таццяна Пшык (верш), Вікторыя Кіслая (апавяданне), Анастасія Цумік (казка). У намінацыі “Скульптура малой формы” перамагла Ганна Макарук, якая выкарыстала ў рабоце пластылін. Самую арыгінальную мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі стварыў з кардону і паперы Ягор Ніканораў.
Па-за конкурсам былі адзначаны выхаванцы Крыўлянскага ясляў-сада. Яны, нягледзячы на ўзрост, праявілі ініцыятыву і падрыхтавалі цікавыя вырабы і малюнкі.
Лепшыя работы жабінкаўцаў паўдзельнічаюць у абласным этапе агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачамі дзяцей”, які адбудзецца ў лютым на базе міжнароднага валанцёрскага цэнтра юных выратавальнікаў-пажарных у Брэсце.
Ганна УСЦЬЯНЧЫК, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.