Алёна НІКАНЧУК.
10 лютага на базе Крыўлянскай сярэдняй школы прайшоў XIV раённы турнір па валейболе памяці воіна-інтэрнацыяналіста Васіля Дудара. У ім прынялі ўдзел чатыры ўстановы: першая і другая гарадскія школы, а таксама Ленінская і Крыўлянская. Па выніках турніру трэцяе месца заваявала Ленінская адзінаццацігодка, другое – Крыўлянская, перамогу святкавала першая школа.
Лепшымі гульцамі былі прызнаны Дзмітрый Пасюк (Крыўлянская школа), Раман Нябогаў (СШ № 2), Марыя Саўчук (СШ № 1) і Расціслаў Андраюк (Ленінская школа), якія былі ўзнагароджаны ад РК ГА “БРСМ” дыпломамі і абанементамі на чатырохразовае наведванне басейна ў спартыўным комплексе “Бадзёрасць”. Каманды-пераможцы атрымалі дыпломы ад гаспадыні спаборніцтваў Крыўлянскай школы і салодкія прызы. Пераходны кубак турніру цяпер да наступнага года будзе знаходзіцца ў першай гарадской адзінаццацігодцы.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%