Падтрымаем птушак!

З мэтай выхавання ў падрастаючага пакалення адказнага стаўлення да праблемы аховы птушак, фарміравання экалагічнай культуры, маральнага выхавання штогод у зімова-вясновы перыяд праводзіцца раённы этап абласной экалагічнай акцыі “Падтрымаем птушак!”. У гэтым навучальным годзе яе актыўнымі ўдзельнікамі сталі навучэнцы пачатковых класаў нашай установы. Разам з класнымі кіраўнікамі хлопчыкі і дзяўчынкі здзяйсняюць экскурсіі ў гарадскі парк, на школьную пляцоўку і назіраюць за птушкамі: як яны сябе паводзяць, чым харчуюцца, дзе адшукваюць корм. Даведацца пра тое, якія птушкі зімуюць у нас, якія занесены ў Чырвоную кнігу, навучэнцы змаглі на класных гадзінах “Птушкі — нашы сябры”, “Падтрымаем птушак зімою”, “Экалагічная трывога: птушкі і мы”.
Але самае важнае ў справе аховы крылатых сяброў – гэта, вядома, дапамагчы ім у зімовыя марозныя дні: зрабіць і павесіць кармушкі, арганізаваць падкорм. Вучні 1 “Г” класа (класны кіраўнік А.М. Клундук) Арсеній Лазоўскі, Захар Дзідзенка, Саша Яхалкоўскі, Уладзік Мядзведзь, Саша Хоміч, а таксама навучэнцы 3 “В” класа (класны кіраўнік А.К. Зубік) Марына Цапук і Яна Дземідзюк зрабілі са сваімі бацькамі выдатныя кармушкі і прынеслі іх у школу. Разам з педагогам-арганізатарам Яўгеніяй Дземідзюк яны павесілі іх на дрэвы на тэрыторыі ўстановы і насыпалі туды корм.
Таксама ў рамках акцыі праводзіцца раённы конкурс “Птушкі і мы”. Навучэнцам школы прапанавана прыняць удзел у намінацыі “У аб’ектыве – птушкі” і прадставіць цікавыя і незвычайныя фотаздымкі “пярнатых” сяброў.
Таццяна КАЗЕЙ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 1.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.