Скрынінг выявіць захворванне

Скрынінг выявіць захворванне

Многія ўжо чулі пра такія паняцці, як онкамаркеры і скрынінг, але мала хто па-сапраўднаму ведае, для чаго яны патрэбныя.
Скрынінг – гэта розныя даследаванні, якія праводзяцца для выяўлення анкалагічных захворванняў, калі ніякіх спецыфічных сімптомаў іх няма. Пры скрынінгу раку шыйкі маткі кожнай жанчыне пры праходжанні гінекалагічнага агляду бярэцца мазок на цыталогію. Скрынінг раку малочнай залозы — гэта рэгулярнае мамаграфічнае абследаванне, праводзіцца звычайна адзін раз у два гады ў жанчын ва ўзросце ад 50 да 70 гадоў. Жанчыны могуць прайсці гэтае абследаванне на платнай аснове ва ўстановах аховы здароўя горада Брэста, пры гэтым накірунак можна атрымаць у паліклініцы па месцы жыхарства. Скрынінг раку тоўстай кішкі – эндаскапічнае даследаванне тоўстай кішкі (каланаскапія) у асоб з прыкметамі слядоў крыві ў кале. Усе пацыенты ад 45 да 60 гадоў абавязаны праходзіць тэст на скрытую кроў, гэтыя даследаванні праводзяцца ў нашай раённай бальніцы. Скрынінг раку прастаты заключаецца ў вымярэнні ўзроўню прастат-спецыфічнага антыгена (ПСА) у крыві ў мужчын ад 50 да 65-70 гадоў. Гэта найбольш эфектыўны онкамаркер, аднак яго павышэнне не заўсёды паказвае на наяўнасць раку прастаты. Вызначыць узровень ПСА магчыма ў клініка-дыягнастычнай лабараторыі Жабінкаўскай ЦРБ.
Астатнія віды скрынінгу для іншых лакалізацый новаўтварэнняў на дадзены момант не даказалі сваёй эфектыўнасці.
Вынікі скрынінгавых даследаванняў інтэрпрэтуе лечачы ўрач, які супаставіць іх і дасць рэкамендацыі.
Аляксандр СОБАЛЕЎ, урач-анколаг.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*