Імёны ў Галерэі працоўнай славы

Жабінкаўскі раённы выканаўчы камітэт разгледзеў прапановы сваіх упраўленняў і аддзелаў, раённых службаў і арганізацый і вырашыў занесці на Галерэю працоўнай славы Жабінкаўскага раёна перадавікоў па выніках работы за 2017 год:

– у галіне сельскай гаспадаркі
Кузняца Анатоля Паўлавіча – трактарыста-машыніста ААТ “Жабінкаўскі”,
Максімука Барыса Мікалаевіча – наладчыка аўтаматызаванага тэхналагічнага абсталявання ў жывёлагадоўлі станцыі тэхнічнага абслугоўвання механізацыі жывёлагадоўчых фермаў ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка”,
Прудзялюк Святлану Міхайлаўну – галоўнага заатэхніка ААТ “Рагазнянскі”,
Садаўнічака Аляксея Іванавіча – начальніка вытворчага ўчастка ААТ “Вазнясенскі”;
– у галіне прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, сувязі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і гандлёвага абслугоўвання
Войціка Віктара Іванавіча – слесара-сантэхніка дзяржаўнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства “Жабінкаўская ПМК-10” ДВПБУП “Аб’яднанне Брэстабл-сельбуд”,
Герасімука Юрыя Юр’евіча – брыгадзіра (вызваленага) прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту і метрапалітэнаў Жабінкаўскай дыстанцыі пуці ТРУП “Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі”,
Голяха Аляксандра Станіслававіча – вадзіцеля пагрузчыка філіяла КУП “Брэстаблдарбуд” Жабінкаўскае ДРБУ № 103,
Кірылюка Уладзіміра Іванавіча– галоўнага інжынера перасоўнай механізаванай калоны № 19 (г. Жабінка) ДУВП “Брэстводбуд”,
Казулька Ірыну Міхайлаўну – старшага прадаўца магазіна № 15 “Прадукты” горада Жабінка філіяла “Жабінкаўскі” ГУП “Брэсцкая міжраённая гандлёвая база”,
КаЛпака Аляксандра Валер’евіча – інжынера-цеплатэхніка ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”,
Каральчука Міхаіла Пятровіча – машыніста экскаватара ААТ “Торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскі”,
Кузьміча Анатоля Мікалаевіча – начальніка рамонтна-будаўнічага цэха ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”,
Пацейчука Генадзя Мікалаевіча – кабельшчыка-спайшчыка пятага разраду Жабінкаўскага вузла электрычнай сувязі Кобрынскага занальнага ВЭС Брэсцкага філіяла РУП “Белтэлекам”,
Прыступу Ірыну Міхайлаўну – начальніка ўчастка паштовай сувязі Жабінка Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта”,
Ранько Зінаіду Аляксандраўну – прыбіральшчыка тэрыторый участка “Саначыстка і добраўпарадкаванне” КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”;
– у галіне адукацыі, культуры, аховы здароўя і правапарадку
Галаванчука Дзмітрыя Яўгенавіча – падпалкоўніка міліцыі, начальніка штаба (на правах начальніка аддзялення) аддзела ўнутраных спраў Жабінкаўскага райвыканкама,
Куноўскага Андрэя Іванавіча – урача-эндаскапіста (загадчыка эндаскапічнага кабінета) УАЗ “Жабінкаўская цэнтральная раённая бальніца”,
Маркоўскую Таццяну Пятроўну – памочніка ўрача-эпідэміёлага ДУ “Жабінкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”,
Мірко Іну Аляксандраўну – намесніка дырэктара па навучальнай рабоце ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Жабінкі”,
Падрубную Жанну Мікалаеўну – дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Жабінкаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей”.
Названым перадавікам уручаны Граматы раённага выканаўчага камітэта.
На працягу года на старонках раённай газеты вы зможаце пазнаёміцца з імі ў матэрыялах пад рубрыкай “Чалавек працай слаўны”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.