Крысціна СЕМЯНЮК.
Фота аўтара.
Традыцыйна ў пачатку лютага Жабінкаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей наведалі госці, каб адзначыць чарговыя ўгодкі з дня нараджэння нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі Тадэвуша Касцюшкі.
Як вядома, менавіта ў Малых Сяхновічах знаходзіцца адзіны ў нашай краіне помнік-бюст знакамітага палітычнага і ваеннага дзеяча. У гонар памятнай даты да яго падножжа ўрачыста ўсклалі вянок намеснік старшыні райвыканкама Ала Ануфрыюк і прадстаўнікі грамадскасці.
Пасля цырымоніі экскурсію па залах музея правяла яго дырэктар Жанна Падрубная. Яна пазнаёміла гасцей у тым ліку і з багатай экспазіцыяй, прысвечанай шматлікім прадстаўнікам роду Касцюшкаў-Сяхновіцкіх.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%