Празднование Дня молодёжи в Жабинке

Празднование Дня молодёжи в Жабинке

У мінулую нядзелю жабінкаўцы святкавалі Дзень моладзі. На танцавальнай пляцоўцы гарадскога парка былі арганізаваны дзіцячая гульнёвая праграма, святочны канцэрт, а затым для аматараў рок-музыкі ігралі групы “Родник” з г.Брэст і “Стезя” з г.Жабінка.
Адкрываючы мерапрыемства, старшыня райвыканкама М.В.Токар адзначыў, што сярод моладзі нашага раёна шмат працавітых, актыўных, таленавітых і творчых людзей. Таму яе прафесійныя поспехі, наватарства і ініцыятыва заўжды знаходзяцца пільнай увагай кіраўніцтва раёна. У рамках Дня моладзі адбылося ўганараванне прадстаўнікоў гарадской і вясковай моладзі, юнакоў і дзяўчат, што праявілі сябе ў працоўнай дзейнасці і грамадскім жыцці. Яны атрымалі падарункі ад райвыканкама, прадпрыемстваў і прафсаюзных арганізацый. За актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі, паспяховы ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах Пісьмамі падзякі Жабінкаўскага райвыканкама ўзнагароджаны вучань першай гарадской школы Данііл Казлоў і калектыў народнага тэатра гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі”. Іх уручыў М.В.Токар.
Завяршылі свята выступленні музычнага калектыву “Аляксандр-парк” і сапраўднае вогненнае шоу Брэсцкага тэатра агню “Этэра”.

В.БОРТНІК, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top