Дом на Моладзевай – з кітайскай падтрымкай

Святлана БЯЛЯК.

КУП “Брэсцкае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва” летась завяршыла рэалізацыю першага этапу праекта “Будаўніцтва сацыяльнага жылля” згодна з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі (ад 21.01.2014 г.). На Брэстчыне былі здадзены чатыры 80-кватэрныя жылыя дамы (у Брэсце і Пінску) за кошт тэхніка-эканамічнай дапамогі КНР – амаль 17 млн. рублёў, за кошт сродкаў абласнога бюджэту – звыш 0,5 млн. рублёў. Знешні нагляд і кіраванне фінансаваннем па праекце ажыццяўляе кітайская кіруючая кампанія ZHONGNAN ENGINEERING CORPORATION LTD.
Цяпер пачалася рэалізацыя другога этапу праекта “Будаўніцтва сацыяльнага жылля ў РБ”: праведзены падрадныя таргі і заключаны дагавор падраду з ААТ “Кітайская чыгуначная будаўнічая карпарацыя № 9”. Згодна з гэтым дакументам, шматкватэрныя дамы з’явяцца ў Баранавічах, Пінску і ў Жабінцы – на вул. Моладзевая, д. 16 А.
Агульны кошт будаўніцтва па дагаворы падраду складае звыш 9,7 млн. рублёў. Тэрмін узвядзення жылля – студзень-чэрвень 2018 года.
Генпадрадная арганізацыя ў аграсядзібе “Рынькаўскі палац” арганізавала святочнае мерапрыемства, прысвечанае пачатку будаўніцтва жылых дамоў другога этапу “Узвядзенне сацыяльнага жылля”. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Пасольства КНР, што кіруюць праектам, генпадраднай арганізацыі, а таксама дэлегаты Брэстчыны.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.