Президент Беларуси на Брестчине

Президент Беларуси на Брестчине

Рабочая паездка прэзідэнта

Прэзідэнт Беларусі А.Лукашэнка 22-23 чэрвеня правёў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць. Яна пачалася на пагранічнай заставе “Брэст” імя Героя Савецкага Саюза лейтэнанта А.Кіжаватава, якая ахоўвае ўчастак дзяржаўнай граніцы ў раёне Брэста з 1944 года.
Зразумела, рабочая паездка Кіраўніка дзяржавы на Брэстчыну была запланавана ў гэтыя дні невыпадкова. 22 чэрвеня — гэтую дату беларусы будуць памятаць заўсёды. 70 гадоў назад адзін з самых доўгіх дзён года стаў пачаткам цяжкага шляху да Вялікай Перамогі, на якім беларусы праявілі мужнасць і гераізм, але страцілі каля 3 мільёнаў чалавечых жыццяў. Выстаялі і перамаглі.
Кіраўнік дзяржавы ўсклаў вянок да новай скульптурнай кампазіцыі “Героям граніцы, жанчынам і дзецям, мужнасцю сваёй у бессмяротнасць сышоўшым”.
Аляксандр Лукашэнка ўручыў баявыя сцягі воінскім часцям органаў пагранслужбаў Беларусі, пасля чаго цёпла пагутарыў з ветэранамі. Ён таксама наведаў Свята-Мікалаеўскі гарнізонны сабор, дзе запаліў свечку ў памяць аб ахвярах вайны. Акрамя таго пагутарыў з расійскімі журналістамі — удзельнікамі прэс-тура ў Беларусь, якія прысутнічалі на мерапрыемстве.
Кіраўнік дзяржавы перадаў мемарыяльнаму комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” памятны меч, выраблены Златавустаўскай збройнай кампаніяй. Гэты меч, інкрусціраваны паўкаштоўнымі камянямі, прысвячаецца Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і сімвалізуе непахісны дух, згуртаванасць і гераізм савецкага народа.
Затым прэзідэнт адбыў на плошчу Цырыманіялаў, дзе прысутнічаў на канцэрце-рэквіуме.
Другі дзень рабочай паездкі Кіраўніка дзяржавы пачаўся з наведвання СП “Санта Брэмар”. Пазнаёміўся з работай прадпрыемства і адзначыў, што інвестары павінны мець магчымасць карыстацца льготамі на ўмовах свабоднай эканамічнай зоны ў любых рэгіёнах краіны.
У час наведвання СП “Санта Брэмар” і знаёмства з работай ААТ “Савушкавы прадукт” Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў да канца года стварыць нацыянальную малочную кампанію, якая будзе займацца вытворчасцю і перапрацоўкай малака. Кампанію намечана стварыць на базе некалькіх малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў Брэстчыны з сукупным аб’ёмам перапрацоўкі яго каля 1 млн. т у год. У далейшым аналагічныя кампаніі плануецца стварыць і ў іншых абласцях Беларусі.
Звяртаючыся да кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў, Прэзідэнт дзяржавы падкрэсліў: “Да канца года з увайшоўшымі ў нацыянальную малочную кампанію прадпрыемствамі вы павінны працаваць як са сваімі ўласнымі”.
Яшчэ прэзідэнт наведаў Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод, дзе яму паведамілі аб выкананні даручэнняў у будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю прадпрыемства па перапрацоўцы цвёрдых бытавых адходаў, глею і адходаў сцёкавых водаў.
Пасля наведвання брэсцкіх прадпрыемстваў Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

Па матэрыялах сродкаў масавай інфармацыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top