Узнагароды за годную службу

Дар’я НІКАНЧУК.
Фота Крысціны СЕМЯНЮК.

Днямі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях прымаў ганаровых гасцей. Яго наведалі старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк і дабрачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі протаіерэй Сергій Петрусевіч. Нагодай для сустрэчы з калектывам аддзела стала ўручэнне яго супрацоўнікам заслужаных узнагарод.

Дзмітрый Мікалаевіч павіншаваў прысутных з нядаўнім прафесійным святам. Заўважыў, што на мужныя плечы выратавальнікаў ускладзена няпростая місія, што гэтыя людзі маюць не толькі цвёрды характар, але і чулае сэрца. “Няхай дома пасля нялёгкага працоўнага дня вас сустракае надзейны тыл – сям’я, у якой знойдзеце падтрымку і ўзаемаразуменне, а надзвычайных сітуацый бу-дзе як мага менш”, – пажадаў кіраўнік раёна. Пасля цёплых слоў Дзмітрый Мікалаевіч уручыў Ганаровую грамату Жабінкаўскага райвыканкама старшаму прапаршчыку ўнутранай службы Ігару Антанюку.
З віншаваннямі звярнуўся да супрацоўнікаў аддзела і Анатоль Вітальевіч. Ён пажадаў мужчынам сіл і цярпення, міру і дабра, здароўя і радасці на доўгія гады і ўручыў Ганаровую грамату Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў прапаршчыку ўнутранай службы Сяргею Пятручыку.
– Дзень выратавальніка супадае са святам Хрышчэння Гасподняга, але нічога ў жыцці не бывае выпадковым, – прыкмеціў айцец Сергій. – Вы прыходзіце на дапамогу ў цяжкія хвіліны, сваімі высакароднымі ўчынкамі вучыце людзей жыць разважліва, з’яўляецеся прыкладам для іншых.
Пасля прывітальных слоў гасцей яшчэ чатыры ўзнагароды знайшлі сваіх уладальнікаў. Старшы прапаршчык унутранай службы Мікалай Шчэрбін быў уганараваны медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені. Грамату Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі атрымаў старшы прапаршчык унутранай службы Юрый Андросенка. Чарговыя спецыяльныя званні былі пры-
своены супрацоўнікам Андрэю Крывянцу і Фёдару Пшыку – старшы сяржант і прапаршчык унутранай службы адпаведна.
Начальнік Жабінкаўскага РАНС Алег Бутрым заўважыў, што на гэтым прыемныя сюрпрызы не заканчваюцца. У новы год аддзел уступіў з новым камплектам выратавальнага абсталявання для работы на вышыні і новым транспартам. Ключы ад пажарнай аўтацыстэрны на шасі МАЗ-6317 Алегу Анатольевічу ў Брэсце ўручаў намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Генадзь Ласута. У канцы ўрачыстага мерапрыемства протаіерэй Сергій Петрусевіч асвяціў тэхніку раённага аддзела і пажадаў яго супрацоўнікам годнай службы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.