З надзённымі пытаннямі – на прыём

Ужо не першы год у прафсаюзах практыкуюцца выязныя прыёмы грамадзян, якія ла-дзяцца, між іншым, кіраўнікамі галіновых прафесійных саюзаў. Пасля падпісання летась пагаднення з пракуратурай аб агульных скарэкціраваных дзеяннях на карысць чалавека працы гэтыя мерапрыемствы нярэдка праводзяцца сумесна. На сустрэчах грамадзяне маюць мажлівасць атрымаць вычарпальныя адказы на пытанні, што тычацца нормаў заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных праваадносін.
Чарговы прыём у нашым раёне адбыўся ў чацвер, 25 студзеня. Праходзіў ён у памяшканні Жабінкаўскага РЭС філіяла Брэсцкія электрычныя сеткі РУП “Брэст-энерга”.
На сустрэчу з грамадзянамі завіталі старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Сяргей Цяцерын, памочнік пракурора Жабінкаўскага раёна Алена Сідарук і кіраўнік раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская.
Рознабаковыя праблемы прывялі на прыём чатырох жабінкаўцаў, што звярнуліся з пытаннямі, якія іх турбуюць.
Так, аднаго з наведвальнікаў цікавіў парадак прада-стаўлення свабоднага ад працы дня ў тыдзень для бацькі шматдзетнай сям’і і, зноў жа, аднаго вольнага дня ў месяц для таты, што выхоўвае дваіх дзяцей.
Іншага грамадзяніна прывёў на сустрэчу з Сяргеем Аляксандравічам клопат пра аплату за раз’язны характар працы. Цікавілі жабінкаўцаў і парадак прыцягнення работніка (у прыватнасці, электраманцёра) да працы ў выхадны дзень, і прымяненне льгот у аплаце за электрычную энергію ў дачыненні да інваліда першай групы. Акрамя таго, наведвальнікі пыталіся пра ўмовы дадатковага пенсійнага страхавання ды прадастаўленне працоўнага адпачынку, калі работнік дзейнічае ва ўмовах дагавора падраду.
На ўсе пытанні, што паступілі ад тых, хто скарыстаўся правам прыйсці на прыём, былі дадзены тлумачэнні.
Анатоль РОСТАЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.