Аляксандр Мікалаевіч Лукашэвіч нарадзіўся 10 красавіка 1979 года ў в. Выганашчы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння школы паступіў у Пружанскі сельгастэхнікум. Затым стаў студэнтам Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі, дзе атрымаў спецыяльнасць “Механізацыя сельскай гаспадаркі”.
Працоўную дзейнасць пачынаў галоўным інжынерам СВК “Валішча” Пінскага раёна. З 2007 па студзень 2018-га працаваў у ААТ “Ракітніца” загадчыкам гаражоў, галоўным інжынерам, намеснікам дырэктара па механізацыі, электрыфікацыі і газавай гаспадарцы. З сярэдзіны студзеня бягучага года назначаны дырэктарам ААТ “Азяты-АГРА”.
Жанаты. Жонка Наталля Мікалаеўна працуе эканамістам па заработнай плаце ў ААТ “Ракітніца”. У сям’і выхоўваюцца два сыны: школьнік Іван і дашкольнік Пётр.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%