У Н2Овым кабінеце цікавей вучыцца дзецям

Алёна НІКАНЧУК. Фота Крысціны СЕМЯНЮК.

З сёлетняга навучальнага года ў трэцяй гарадской школе пачаў функцыянаваць новы кабінет хіміі. Тут прыгожая сучасная мэбля: сталы, крэслы, шафы. Кабінет аснашчаны перасоўнай інтэрактыўнай панэллю. Паступіла таксама абсталяванне для выканання тэарэтычнай і практычнай частак па прадмеце. Гэта розныя калекцыі: пластмас, шкла і вырабаў з яго, чыгуну і сталі, нафты і нафтапрадуктаў, мінералаў і горных парод, валокнаў, каўчуку і яго прадуктаў. Кабінет папоўніўся мадэлямі арганічных рэчываў, атамаў, крышталічных рашотак; наборамі па электрахіміі, посуду, прыстасаванняў, прылад і друкаваных сродкаў для правядзення лабараторных вопытаў і практычных работ, для экалагічнага маніторынгу навакольнага асяроддзя. З’явіліся новыя прыборы для дэманстрацыі саставу паветра, электролізу соляў, для правядзення вопытаў у замкнутай сістэме, дэманстрацыі залежнасці хуткасці хімічных рэакцый ад тэмпературы і іншыя, а таксама вучэбныя табліцы. Цяпер хімічныя задачы і ўраўненні вучні рашаюць на новай дошцы, а загадчык кабінета – настаўнік хіміі Таццяна Даманская – дэманструе вопыты сваім выхаванцам у сучаснай выцяжной шафе. Падчас размовы Таццяна Віктараўна заўважыла, што новае абсталяванне, якое паступіла, дазваляе на сто працэнтаў выконваць тэарэтычную і практычную часткі па вучэбным прадмеце “Хімія”, а таксама займацца выхаваўчай і даследчай работай.
На здымку: настаўнік хіміі Таццяна ДАМАНСКАЯ з вучаніцай 9 “Б” класа Крысцінай КІР’ЯНАВАЙ, якая складае мадэлі малекул арганічных рэчываў.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.