Нарэшце зіма ўладарыць у Беларусі. Снег белай коўдрай ляжыць паўсюль.
Вельмі прыемна, што нашы чытачы таксама радуюцца надыходу зімы і ўдзельнічаюць у конкурсе, аб’яўленым раёнкай – лепяць сапраўдныя шэдэўры са снегу.
Прапаноўваем вам першых удзельнікаў: Дзіма Кандрасюк разам з бацькамі зляпіў вось такога прыгажуна (здымак 1), Святлана Аксюцік разам з мужам устанавілі побач з магазінам мажную бабу-матрону (здымак 3). А над будаўніцтвам снежнай крэпасці ў завулку Заводскім рупілася ўсё сямейства Фёдаравых: Ваня, Коля, Настачка і пляменнік Кірыл (здымак 2). Дзеці вярнуліся дадому ў мокрых ботах, рукавічках і штанах, аднак здорава папрацавалі і вельмі спадзяюцца на перамогу!
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%