Молочные реки ОАО «Жабинковский»

Молочные реки ОАО «Жабинковский»

На сённяшні дзень адны з самых высокіх надояў — у ААТ “Жабінкаўскі”. За 5 месяцаў  ад кожнай каровы тут атрымалі 2799 кг малака, што на 166 кг больш, чым за адпаведны леташні перыяд. Рэалізавалі яго 1889 тон, што таксама на 67 тон больш, чым у мінулым годзе.Каб даведацца пра складаемыя паспяховай работы, мы адправіліся ў сельгаспрадпрыемства. — Сапраўды, надоі нас  радуюць, — расказвае галоўны заатэхнік Аляксандр Аляксандравіч Лайчук. — Акрамя таго, і якасць малака задавальняе.Спачатку года рэалізавалі 84% яго вышэйшым гатункам, а ў маі— ўсё. Што датычыцца высокіх надояў, дык аснова іх — добрая кармавая база і зладжаны калектыў. Не магу не адзначыць добрую работу лабаранта гаспадаркі Мансуры Муніраўны Голуб. А дзякуючы галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу Аксане Міхайлаўне Нябогавай, якая працуе ўжо 4 гады, сур’ёзных праблем з захворваннямі жывёлы ў нас няма. А гэта таксама немалаважна! Пра травастой ў “Жабінкаўскім” паклапаціліся заранёў: своечасова падкармілі  тукамі пашы— яны, у асноўным, злакава-бабовыя. Найлепшыя вытворчыя набыткі — на ферме “Навасады”, дзе знаходзіцца звыш 530  галоў: 200 дойных кароў,цялушкі, цяляткі… Ў сярэднім, штодзень кожная рагуля дае цяпер 22 кг малака, што на 2,7 кг больш, чым за адпаведны леташні перыяд. За 5 месяцаў навасадскія даяркі атрымалі на карову 3107 кг, што на 705 больш, чым у мінулым годзе. Чым адметны калектыў фермы? Тут малады загадчык Яўген Аляксандравіч Кароткі, які прыйшоў сюды пасля Пінскага сельскагаспадарчага каледжа. На гэтым малады спецыяліст не спыніўся і працягвае вучыцца ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце. Працоўныя абавязкі стараецца выконваць сумленна: кантралюе раздачу кармоў, даенне, расцёлы, дбае пра ўзнаўленне статка. Маладому спецыялісту выдзелена службовая кватэра, і ён намераны і далей працаваць у гаспадарцы. Як і загадчык, калектыў у асноўным малады,  згуртаваны. На ферме “Навасады” рупіцца 8 даярак. Самая маладая з іх Святлана Мікалаеўна Бягун, у якой, дарэчы, найбагацейшыя набыткі. За 5 месяцаў яна атрымала 142 т малака — на 21 т больш, чым  летась. — Акрамя зялёнай масы, жывёла атрымлівае яшчэ й камбікорм: на літр малака 200-250 грамаў, — гаворыць Аляксандр Лайчук. — З 28 красавіка яна выпасаецца кругласутачна. У агульным поспеху жывёлаводаў ёсць пэўная доля і даглядчыкаў-пастухоў Б.І.Згаранца, С.А.Бялых, іншых, якія ўважліва сочаць, каб была вада ў паілках, соль, своечасова перастаўляюць электраагароджу. Пяршачкі выпасаюцца толькі днём — з дзевяці гадзін раніцы на пяці вечара. А дойныя каровы  (іх 3 статкі)  кругласутачна. Даенне зараз двухразовае.  Што і казаць, пасля наведвання ААТ “Жабінкаўскі”   засталіся прыемныя ўражанні. Аднак зладжаная праца жывёлаводаў была б немагчымай, каб не ўмелае кіраўніцтва і кантроль з боку спецыялістаў гаспадаркі, яе  кіраўніка Івана Анатольевіча Кужко.

А.ЯРМАШУК.
На здымках: даяркі фермы “Навасады” С.М.Бягун, В.М.Смерыкоўская, Т.В.Шалаш; загадчык фермы Я.А.Кароткі з галоўным ветурачом гаспадаркі А.М.Нябогавай; пастух С.А.Бялых.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top