Што можна і што трэба зрабіць, каб выратаваць ад наркотыкаў моладзь? На праблему ўплыву наркотыкаў на юнакоў і дзяўчат прымусілі паглядзець іншымі вачамі не толькі самі наркаманы і распаўсюджвальнікі, а іх родныя. Менавіта маці б’юць у набат: маладое пакаленне беларусаў сёння нават не співаецца – яно адурманьваецца наркотыкамі. Дзяржава ў гэтай барацьбе павінна адыгрываць вызначальную ролю. Менш за год таму з’явілася выпіска з пратакола пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У ёй акрэслены заданні ўрада шырокаму колу ведамстваў па распрацоўцы мерапрыемстваў па супрацьдзеянні незаконнаму звароту наркотыкаў, прафілактыцы іх ужывання. Гэта павінна даць свой плён. Моладзі неабходна светлая будучыня, свабодная ад наркотыкаў.
Аляксандр ХІВУК, оперупаўнаважаны группы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Жабінкаўскага РАУС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%