19 студзеня 1999 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №35 зацверджана Палажэнне аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. З гэтага часу штогод святкуюць сваё прафесійнае свята выратавальнікі-пажарныя.

У 2001 годзе на базе Жабінкаўскай пажарнай часці быў створаны раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. У яго склад уваходзіць пажарная аварыйна-выратавальная часць Жабинкі, два пажарныя аварыйна-выратавальныя пасты ў Азятах і Сцяпанках, інспекцыя нагляду і прафілактыкі, склады групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ва ўрочышчы Сасновы бор.

У часці і на пастах вядзецца кругласутачнае дзяжурства каравулаў сіламі якіх летась патушана 20 пажараў, выратаваны адзін чалавек, дзве жывёлы, прадухілена знішчэнне агнём 25 будынкаў і трох адзінак тэхнікі.

Дзейнасць супрацоўнікаў МНС – гэта не толькі непасрэдная ліквідацыя надзвычайных сітуацый. Прафілактыку папярэджання пажараў і навучанне насельніцтва правілам пажарнай бяспекі ажыццяўляе інспекцыя нагляду і прафілактыкі. Праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы ў жылым фондзе і на прадпрыемствах, выступленні ў школах і дашкольных установах, азнаямленне работнікаў прадпрыемстваў з мерамі супрацьпажарнай  бяспекі. На тэрыторыі раёна створаны клубы юных выратавальнікаў-пажарных, у маштабах рэспублікі дзейнічае беларуская моладзевая грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных, штогод праводзіцца дзіцячы конкурс «Выратавальніки вачамі дзяцей».

У прафесійнае свята хочацца сказаць вялікі дзякуй выратавальнікам за іх працу, пажадаць моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, сямейнага шчасця, поспехаў у працы і як мага менш надзвычайных сітуацый у нялёгкай службе.

Алег БУТРЫМ, начальнік Жабінкаўскага РАНС.

 

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.