З мэтай прафілактыкі гібелі і траўматызму на вадзе ў зімовы перыяд і дзеля навучання школьнікаў асновам бяспекі жыццядзейнасці ва ўстановах адукацыі Жабінкаўскага раёна прайшлі мерапрыемствы ў выглядзе гутарак і кіналекторыяў. На ўсіх сустрэчах прысутнічалі супрацоўнікі РАНС і Таварыства выратавання на вадзе. У мерапрыемствах прынялі ўдзел школьнікі розных узростаў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі і абмеркавалі мультфільм “Паводзіны на зімовым вадаёме” з серыі “Чароўная кніга” і іншыя відэаматэрыялы на да-дзеную тэму. Школьнікам нагадалі пра небяспеку выхаду на лёд без суправа-джэння дарослых, а таксама правілы бяспечных паводзін на вадаёмах у зімовы перыяд.
Падлеткам паказалі фільм “Паводзіны на лёдзе”, які хлопцы і дзяўчаты абмеркавалі пасля прагляду. Супрацоўнікі МНС адказалі на пытанні школьнікаў.
Ганна УСЦЬЯНЧЫК, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%