Нарэшце выпаў доўгачаканы снег. Дзеці просяцца пакатацца з горкі. Санкі мы малечы купілі, а вось дзе можна ўзяць напракат лыжы і канькі?
Купляць іх – дорага…
Таццяна МАКАРЭВІЧ, маці Дар’і, Мікалая і Рамана.
На пытанне чытачкі адказвае намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ФАУ «СК “Бадзёрасць”» Сяргей Казімір:
– Дзеці хочуць пакатацца на лыжах і каньках – здорава! Не абавязкова купляць гэты спортінвентар, каб потым перакідваць яго ў бясснежныя месяцы на балкон – можна ўзяць напракат. Дзе? У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі (былы Дом піянераў) або ў спартыўным комплексе. Па першым адрасе скарыстацца пракатам можна з 11 да 18 гадзін, у “Бадзёрасці” – з 8 да 22 гадзін. Кошт пракату лыж і канькоў для дзяцей – 1,7 руб., для дарослых – 2,2 руб. карыстання за гадзіну.
Прычым, памеры ботаў у іх розныя – ад 36-га да 44-га, так што ёсць магчымасць пакатацца ўсёй сям’ёй. З карысцю правесці час можна на залітай пляцоўцы на былым аўтадроме, што побач з Жабінкаўскай дыстанцыяй пуці.
Ну, а калі вы захочаце паехаць адпачыць на лыжах і каньках у другое месца, можна браць спартыўнае абсталяванне на суткі. У гэтым выпадку кошт пракату павялічваецца – дзіцячыя лыжы/канькі абыдуцца ў 11 рублёў, дарослыя – 17 рублёў адпаведна.
Добрага вам адпачынку!
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%