З электрычнасцю жарты дрэнныя

Электрычная энергія прыўнесла ў наша жыццё многа карыснага, яна дапамагае выконваць шматлікую работу па доме хутчэй і якасней. Пастаяннае яе выкарыстанне стварае ілюзію таго, што электраэнергія абсалютна бяспечная для людзей. Але гэтае ўяўленне не адпавядае рэчаіснасці, што пацвярджае статыстыка няшчасных выпадкаў з атрыманнем траўмаў ад электрычнага току, якія адбыліся ў мінулым годзе.
Так, 1 красавіка ў вёсцы Востраў Гомельскай вобласці атрымаў апёкі рук і галавы падлетак 2000 года нара-джэння, які з мэтай зрабіць “сэлфі” пранік з сябрам у размеркавальнае ўстройства 10 кВ трансфарматарнай падстанцыі на закінутай ферме.
5 мая ў вёсцы Акцябр Кобрынскага раёна пры спілоўванні дрэва 54-гадовы жыхар дапусціў яго падзенне на правады ВЛ-220кВ, у выніку чаго патрапіў пад уздзеянне электрычнага току і загінуў.
14 мая ў вёсцы Малыя Яцкавічы Пружанскага раёна на прысядзібным участку 39-гадовы мужчына пры мантажы палімернай цяпліцы выкарыстоўваў няспраўны шрубавёрт, уключаны ў электрычную сетку праз падаўжальнік, што прывяло да няшчаснага выпадку са смяротным зыходам.
7 ліпеня ў вёсцы Абяроўшчына Камянецкага раёна патрапіў пад напружанне падлетак 2006 года нара-
джэння, які ў двары свайго дома на дрэве ўсталяваў “тарзанку” – прыстасаванне для разгойдвання ў выглядзе вяроўкі з прывязанай на канцы палкай, за якую патрэбна хапацца рукамі. Пацярпелы ўзлез на дрэва, якое расце паблізу правадоў ВЛ-0,4 кВ, каб зняць вяроўку, што заблыталася ў яго кроне. Сарваўшыся з галіны, дакрануўся да провада ВЛ-0,4 кВ і атры-
маў апёкі абедзвюх рук.
Такім чынам, асноўнай умовай бяспечнага абыходжання з электраэнергіяй з’яўляецца выкананне правілаў і нормаў тэхнікі бяспекі. Бо яны напісаны на аснове аналізу мноства няшчасных выпадкаў, некаторыя з якіх прывялі да смерці пацярпелых ад паражэння электрычным токам.
Валянціна ПРАТАСЕВІЧ, інспектар Жабінкаўскай раённай энергаінспекцыі.

 

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.