К 70-летию с начала Великой Отечественной войны

К 70-летию с начала Великой Отечественной войны

Не забываем ліхалецце, верым у цішыню

Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны — дата асаблівая ў нашым календары і людской памяці. Прайшло 70 гадоў, як на світанку, 22 чэрвеня 1941 года, гул нямецкіх самалётаў, разрывы бомбаў і снарадаў спынілі мірнае жыццё савецкіх людзей. Першы ўдар на сябе прыняла Брэсцкая крэпасць. Яе абаронцы —- воіны больш чым 30 нацыянальнасцяў — да канца выканалі свой абавязак перад Радзімай. Выключны гераізм абаронцаў цытадэлі над Бугам атрымаў высокую адзнаку ў людзей і назаўсёды ў нашай памяці. Званні Героя Савецкага Саюза прысвоены маёру А.Гаўрылаву і лейтэнанту А.Кіжаватаву, каля 200 удзельнікаў абароны ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
У Жабінцы, з нагоды 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, на святым месцы для кожнага з нас, адбыўся мітынг-рэквіем “У святым маўчанні над вечным агнём” з удзелам кіраўнікоў раёна, ветэранаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, школьнікаў…
Тэатралізаванае відовішча, з якога пачынаўся мітынг, на пэўны момант “перакінула” ўсіх прысутных у далёкі чэрвень 1941-га. Салдаты і афіцэры ваеннага гарнізона мараць пра летні адпачынак, а выпускнікі школ пра самастойнае жыццё, напоўненае марамі, рамантызмам, летуценнасцю… І раптам вайна.
Слова даецца старшыні райвыканкама Мікалаю Васільевічу Токару, які зазначыў, што фашысты ў першыя гадзіны вайны пачалі бамбіць і станцыю Жабінка. Брэсцкія чыгуначнікі і ваянізаваная ахова пад агнём ратавалі грузы і маёмасць ад ворага. Не шкадуючы сілаў, яны імкнуліся найхутчэй адправіць са станцыі паравозы і вагоны і з апошнім цягніком выехалі самі. Але патрыёты недалёка ад Жабінкі былі спыненыя нямецкімі аўтаматчыкамі і расстраляныя. Коштам уласнага жыцця жабінкаўскія чыгуначнікі змаглі адправіць увесь састаў у накірунках Пінск і Баранавічы. У гэтыя гадзіны ў небе над Жабінкаўшчынай вялі бой з ворагам лётчыкі 123-га знішчальнага авіяпалка 10-й змешанай авіядывізіі, што базіравалася пад Кобрынам. Толькі ў першы дзень вайны яны знішчылі 30 фашысцкіх самалётаў. Праўда, 9 савецкіх авіятараў не вярнуліся на свой аэрадром, у тым ліку лейтэнанты Жмаеў і Фядзяй, чыімі імёнамі названы вуліцы нашага горада.
Дапоўніў гісторыю першага дня вайны ветэран Вялікай Айчыннай, сведка жудасных дзён Васіль Рыгоравіч Цаль.
Усіх удзельнікаў Мітынгу вітала юная змена тых, хто ахвяраваў сваім жыццём у барацьбе з ворагам, назаўсёды застаўся на полі бою, хто дажыў да светлага дня перамогі, адрадзіў пасля вайны з попелу краіну.
Хвілінай маўчання, ускладаннем кветак і вянкоў да помніка воінам і партызанам жабінкаўцы аддалі даніну памяці ў гэты жалобны дзень усім, чые жыцці забрала праклятая вайна з фашыстамі.

Л.КОСЦІНА.
На здымку: пад час мітынгу рэквіему ў г.Жабінка.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top