Конкурс – 2,4 чалавека на месца

Безальтэрнатыўных выбарчых акруг па выніках вылучэння на мясцовых выбарах няма па горадзе Мінску і Магілёўскай вобласці, паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.
Прычым па Мінску на адну акругу ў сярэднім прэтэндуюць больш за шэсць чалавек. Самы вялікі конкурс у Каменнагорскай выбарчай акрузе нумар 35 (Фрунзенскі раён Мінска) – 10 чалавек на месца, канстатавала старшыня ЦВК.
Што датычыцца абласных Саветаў, у сярэднім па краіне конкурс складае 2,4 чалавека на месца.
У агульнай колькасці на мясцовых выбарах вылучана 22 тыс. 719 чалавек. “Хоць дакументаў паступіла значна больш, таму што многія вылучаліся некалькімі спосабамі”, – растлумачыла старшыня ЦВК. Яна звярнула ўвагу, што ў параўнанні з 2014 годам у абсалютных лічбах вылучэнцаў крыху менш (было 22 тыс. 784), аднак у працэнтных адносінах вылучэнне ўсё ж узрасло, паколькі на цяперашніх выбарах колькасць выбарчых акруг зменшылася больш чым на 700.
Грамадзянамі шляхам збору подпісаў вылучана 68,62 працэнта кандыдатаў, працоўнымі калектывамі – 27,26 працэнта, палітычнымі партыямі – усяго 4,12 працэнта кандыдатаў. У тым ліку сярод вылучэнцаў 32 грамадзяніны Расіі (на 4 чалавекі больш, чым на папярэдніх мясцовых выбарах). Больш як 45 працэнтаў з тых, хто падаў дакументы ў выбаркамы, – дэпутаты дзеючага склікання. Пры гэтым асноўны пласт вылучэнцаў (каля 30 працэнтаў) – прадстаўнікі сферы адукацыі, культуры і навукі. Прадстаўнікі сферы гандлю і бытавога абслугоўвання складаюць больш за 4 працэнты, дзяржорганаў – 11 працэнтаў, праваахоўных органаў і ваеннай службы – больш за 3 працэнты, прадпрымальнікі – крыху больш за 2 працэнты.
Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 13 па 17 лютага.

Асабістыя фонды кандыдатаў – па новай базавай велічыні

Асабістыя фонды кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў на выбарах-2018 будуць разлічвацца па новай базавай велічыні, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.
Пастанова аб утварэнні асабістых фінансавых фондаў ЦВК прынята ў снежні 2017 года, а з 1 студзеня 2018 года базавая велічыня ў Беларусі вырасла да Br24,5 (раней яна складала Br23).
Як адзначыла Лідзія Ярмошына, асабістыя фонды кандыдаты ў дэпутаты змогуць ствараць адразу пасля рэгістрацыі. Адкрываць рахунак трэба ў аддзяленні Беларусбанка. “На сайце Беларусбанка ёсць пералік, у якіх менавіта аддзяленнях (не ва ўсіх) гэта можна зрабіць. Звесткі аб адкрыцці рахунку будуць накіраваны ў адпаведныя выбарчыя камісіі, а выбарчыя камісіі, у сваю чаргу, абавязаны гэту інфармацыю размяшчаць у СМІ і ў сябе на сайце – аб гэтым рахунку, аб яго рэквізітах, каб грамадзяне маглі пералічваць грошы на патрэбы выбарчай кампаніі канкрэтнага кандыдата, калі, вядома, пажадаюць”, – растлумачыла яна.
Паводле слоў старшыні ЦВК, з улікам росту базавай велічыні выбарчыя фонды кандыдатаў у дэпутаты становяцца большымі. Напрыклад, калі гаварыць аб кандыдаце ў дэпутаты Мінгарсавета, максімальны выбарчы фонд вырас з Br690 да Br735.

БелТА.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.