Кандыдатамі ў дэпутаты на мясцовых выбарах-2018 вылучаны 22,7 тыс. чалавек
Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. “На 18 тыс. 111 выбарчых акруг вылучана 22 тыс. 719 чалавек”, – расказала яна. Такім чынам, сярэдняя колькасць кандыдатаў на выбарчую акругу па краіне складае 1,2. Паводле слоў старшыні ЦВК, найбольшая палітычная актыўнасць назіраецца па горадзе Мінску – на адну акругу ў сярэднім па шэсць прэтэндэнтаў.
Цяпер пададзеныя дакументы праходзяць праверку ў мясцовых выбаркамах, на падставе гэтага будуць прымацца рашэнні аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Гэты этап выбарчай кампаніі прадоўжыцца па 18 студзеня. Адразу пасля рэгістрацыі кандыдаты могуць пачынаць агітацыю – выступаць у СМІ, праводзіць мітынгі і пікеты, знаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі. Агітацыя прадоўжыцца па 17 лютага ўключна, у асноўны дзень выбараў яна забаронена.
Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 13 па 17 лютага.
БелТА.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%