Басейн надзеі

Басейн надзеі

У санаторыі “Надзея”, што месціцца ў курортнай зоне ўрочышча Сасновы Бор, адпачываючых прымае нядаўна адчынены басейн. Ён здалёк прыцягвае ўвагу незвычайным дызайнам. Яго шкляныя перагародкі зроблены з бяспечнага шматслойнага шкла, што надае ўсяму збудаванню вытанчанасць і ажурнасць. У холе сцены аформлены ў марскім стылі. Чаша басейна глыбінёй да двух метраў і даўжынёй 20 мае авальную аквазону з дзіцячымі джакузі. Ёсць тут турэцкая лазня “хамам” і фінская саўна, масажны кабінет, асобны бар-буфет на 40 месцаў (дарэчы, вясной-летам столікі будуць выносіцца на адкрытую пляцоўку санаторыя).
Асаблівасць басейна ў “Надзеі” ў тым, што тут прадугледжаны спецыяльныя мужчынская і жаночая раздзявальні для людзей з інваліднасцю.
Басейн прымае адпачываючых з раніцы да вечара, а ў выхадныя дні можна паплаваць дадаткова за невялікую плату.
Адпачынак у атачэнні соснаў пасля заплываў у басейне або пасля турэцкай лазні і фінскай саўны, безумоўна, запомніцца тым, хто прыехаў у санаторый “Надзея” паправіць сваё здароўе.
Альберт БАГДАСАРАЎ.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*