Святлана БЯЛЯК.
Фота Андрэя ШЫМАНСКАГА.
Напярэдадні Новага года шаноўны юбілей адзначыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Арсеній Васільевіч Жук. Яму споўнілася 90 гадоў. Павіншаваць паважанага юбіляра з такой адметнай у жыцці падзеяй прыехалі ў Вялікія Якаўчыцы выконваючы абавязкі старшыні Жабінкаўскага сельвыканкама Алег Смаршчок, старшыня раённага Савета ветэранаў Анатоль Старыцкі і школьнікі.
Госці шчыра, ад душы, павіншавалі доўгажыхара з юбілеем, уручылі падарункі. Арсеній Васільевіч успомніў гады маладосці, на якія прыйшлося ваеннае ліхалецце, а таксама як аднаўлялі народную гаспадарку ў мірныя часы. Ветэран, нягледзячы на шаноўны ўзрост, не скардзіцца на памяць і здароўе: сам увіхаецца па гаспадарцы, мае вуллі (усіх сяброў і знаёмых частуе духмяным мядком – эліксірам даўгалецця), рэгулярна наведвае бібліятэку, чытае шмат кніг і газет, цікавіцца падзеямі ў раёне, краіне, свеце.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%