У кожным каменьчыку – сонейка кропля

Побач з санаторыем “Буг”, які месціцца ва ўрочышчы “Сасновы бор” у даліне ракі Мухавец, мы са студэнтамі геаграфічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна часта ладзім экскурсіі падчас геалагічных практычных заняткаў.
Гэтыя мясціны вабяць нас незарослымі берагамі, дзе можна адабраць пробы пяску і гравію для мінералагічнага вывучэння. А ў часы, калі рэчышча ракі ачышчалася і паглыблялася, у пясчаных адвалах, паднятых са дна Мухаўца, вынайшліся кавалачкі сонечнага каменя. Бурштын па памерах невялікі – не больш за 2-3 сантыметры, ад мядова-сонечнага да бура-карычневага колеру.
Вышэй па цячэнні ракі Мухавец, у раёне Дняпроўска-Бугскага канала, мы падбіралі больш буйныя ўзоры бурштыну. У раёне Гатча-Осаўскага торфабрыкетнага завода было адкрыта першае ў рэспубліцы прамысловае яго радовішча.
…Сёлета я адпачываў і папраўляў здароўе ў санаторыі “Надзея”, расказваў сваім суседзям па пакоі пра знаходкі сонечнага каменя ў пляжнай зоне Мухаўца. Разам мы здзейснілі “геалагічны” паход на пясчаныя пляжы санаторыяў “Буг” і “Надзея”. Нічога там не знайшлі, таму накіраваліся праз шлюз на супрацьлеглы бок ракі. І ўдача ўсміхнулася настойлівым: вярталіся ў корпус з некалькімі невялічкімі кавалачкамі прамяністага бурштыну! Знаходку вырашылі падарыць шасцікласніцы з Масквы, якая прыехала ў санаторый разам з бабуляй. Я падрабязна расказаў дзяўчынцы пра беларускі бурштын. Думаю, для ўрока геаграфіі яна зможа падрыхтаваць цікавы аповед аб прыродных багаццях нашага краю.
Альберт БАГДАСАРАЎ, прафесар, дзейны член Беларускага геаграфічнага таварыства.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.