На зімовых канікулах – у музей!

Падчас зімовага адпачынку Жабінкаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей актыўна наведваюць навучэнцы школ. Так, на экскурсіях ужо пабывалі вучні Хмелеўскай, Крыўлянскай і трэцяй гарадской адзінаццацігодак.
У мінулыя выхадныя прайшлі музейна-педагагічныя заняткі “Падарожжа па родным краі”. Іх наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі, што прыехалі на канікулы ў Малыя Сяхновічы да сваіх дзядуляў і бабуль. Плануюцца “Навагоднія пасядзелкі” для навучэнцаў другой гарадской школы.
Як паведаміла дырэктар установы Жанна Падрубная, за цеснае супрацоўніцтва з музеем у гэтым годзе Пісьмамі падзякі будуць узнагароджаны наступныя педагогі раёна: настаўнік гісторыі гарадскога ліцэя Эліна Чарнецкая, намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце Крыўлянскай школы Інеса Буза, першай і другой адзінаццацігодак Таццяна Казей і Святлана Верамяюк.
Алёна НІКАНЧУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.