Рэйды дзеля абароны лясных прыгажунь

Хутка мы сустрэнем Новы 2018 год. Яго галоўным атрыбутам з’яўляецца навагодняя ёлка. Штогод браканьеры высякаюць сотні лясных прыгажунь. Гэта наносіць істотную шкоду прыродзе. Каб пазбегнуць незаконных высечак лесу перад навагоднімі святамі, супрацоўнікі Жабінкаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з работнікамі лесагаспадарчых устаноў будуць праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне, выяўленне і спыненне фактаў незаконнай высечкі навагодніх дрэў хвойных парод.
Лясгасы рэспублікі і іншыя спецыялізаваныя арганізацыі нарыхтоўваюць елкі на святы на прызначаных для гэтага плантацыях, а таксама з ліку тых дрэў, якія высякаюцца па вытворчай неабходнасці – у парадку расчысткі трас, прасек, палос адводу, ліній электраперадачы, на лесасеках галоўнага карыстання і суцэльных санітарных высечак. Такім чынам не наносіцца шкода прыродзе, расліннаму свету.
Неабходна адзначыць, што, згодна з заканадаўствам Беларусі, за самавольнае знішчэнне ці пашкоджанне насаджэнняў вінаватыя прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафу і кампенсацыяй нанесенай шкоды.
Так, згодна з артыкулам 15.22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях незаконнае знішчэнне або пашкоджанне дрэў і кустоўя ці іншай расліннасці ў выпадку здзяйснення дадзенага правапарушэння ў лясах першай групы караецца штрафам у памеры ад 5 да 300 базавых велічынь, а тое ж правапарушэнне на тэрыторыі населенага пункта – у памеры ад 10 да 300 базавых велічынь.
Акрамя гэтага, за незаконнае знішчэнне елак Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2008 года № 348 устаноўлены таксы па кампенсацыі шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю.
Сяргей ШЫК, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.