Пад ляжачы камень вада не цячэ

Пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці на пастаяннай аснове вывучае становішча спраў па навядзенні парадку, выкананні прамысловай санітарыі, працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны. Як правіла, дзе няма належнага парадку на тэрыторыі, там недахопы і ў арганізацыі вытворчага працэсу.
Актуальнасць пытання навядзення парадку ўвесь час падтрымліваецца на дзяржаўным узроўні, і займацца ім неабходна не час ад часу, а на сістэмнай аснове.
Вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў сведчаць пра тое, што кіраўнікі асобных прадпрыемстваў не заўсёды надаюць належную ўвагу выкананню прамысловай санітарыі, навядзенню і падтрыманню належнага парадку на зямлі, вытворчых базах і прылеглых тэрыторыях.
На жаль, нягледзячы на праведзеную ў вобласці папераджальную работу, як кажуць “воз і цяпер там”. Так, напрыклад, напачатку бягучага года Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці была праверана дзейнасць УП “Брэстводбуд” – аднаго з прадпрыемстваў, што ўваходзяць у сістэму “Брэстмеліяводгаса”, якое займаецца будаўніцтвам, рэканструкцыяй і тэхнічным абслугоўваннем меліярацыйных сістэм Брэсцкай вобласці.
Выяўлены шматлікія недахопы і парушэнні дзейснага заканадаўства, у тым ліку якое рэгулюе парадак правядзення закупак, абыходжання з адходамі, факты неэфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці, выканання работ як без атрымання дазваляльных дакументаў, так і без наяўнасці праектна-каштарыснай дакументацыі, завышэння аб’ёмаў і коштаў будаўніча-мантажных работ. Шматлікія факты безгаспадарлівасці і неналежнага стану тэрыторый філіялаў прадпрыемства, лішкі таварна-матэрыяльных і іншых каштоўнасцяў, нястача будаўнічых матэрыялаў, факты неўпарадкаванага захоўвання лому і адходаў металаў, наяўнасці больш чым 100 тон няўлічанага металалому – вынік неналежнага выканання “Брэстводбудам” даручэння Кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку, выкананні прамысловай санітарыі, працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны.
Вынікі праверкі прадпрыемства разгледжаны на калегіі Камітэта з запрашэннем прадстаўнікоў органа дзяржаўнага кіравання прадпрыемства – ДА “Брэстмеліяводгас”. З мэтай папераджальнага кантролю і прафілактыкі здзяйснення аналагічных правапарушэнняў вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў шырока асветлены ў сродках масавай інфармацыі.
Камітэт правёў кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў адносінах да “Брэстмеліяводгаса” (17 падведамасных дзяржаўных прадпрыемстваў). Аб’яднанне забяспечвае занятасць без малога дзвюх тысяч чалавек. Апошнія два гады эфектыўнасць яго дзейнасці стабільна змяншаецца, скарачаюцца аб’ёмы і рэнтабельнасць вытворчасці. Мяркуючы па папярэдніх выніках кантрольных мерапрыемстваў, службовыя асобы аб’яднання належных высноў не зрабілі, адпаведная работа з падведамаснымі прадпрыемствамі не праве-дзена.
Напрыклад, пры агля-дзе тэрыторыі вытворчых баз УП “Іванаўскае ПМС”, УП “Бярозаўскае ПМС” устаноўлены аналагічныя факты парушэнняў і недахопаў: неўпарадкаванае захоўванне лому і адходаў чорных і каляровых металаў, складзіраванне адходаў у несанкцыянаваных месцах, адсутнасць уліку. У вытворчых памяшканнях не забяспечаны належны стан прамысловай санітарыі, на аб’ектах асноўных сродкаў (будынках, збудаваннях) адсутнічалі інвентарныя нумары, дапушчана неўпарадкаванае захоўванне спісанай маёмасці. Пры агля-дзе вытворчых памяшканняў Іванаўскага ПМС выяўлены факты выкарыстання ў вытворча-гаспадарчай дзейнасці вагавымяральнага абсталявання, якое не прайшло паверку ва ўстаноўленым парадку.
Па выніках праведзеных па аб’яднанні мерапрыемстваў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 30 работнікаў, а гэтага не адбылося б пры належнай арганізацыі працы. “Што замінала навесці парадак?” – пытанне рытарычнае.
Першапрычынай выяўленых парушэнняў з’яўляецца неналежнае выкананне службовых абавязкаў працаўнікамі, бескантрольнасць і пасіўная пазіцыя кіраўнікоў прадпрыемстваў.
Хацелася б у чарговы раз пераканаўча рэкамендаваць паважаным кіраўнікам не чакаць прыходу кантралёраў, а пастаянна праводзіць элементарныя мерапрыемствы па добраўпарадкаванні тэрыторый, павышэнні культуры вытворчасці, паляпшэнні стану прамысловай санітарыі. Куды прыемней працаваць на прадпрыемстве, не абцяжараным непрывабнай спісанай тэхнікай, не спатыкаючыся аб раскіданы па тэрыторыі металалом, шыны і іншае смецце.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.