25 снежня – Раство Хрыстова (па календары каталіцкай канфесіі)

З калядамі!

Дарагія сябры! Зноў маем магчымасць перажыць яшчэ адныя Святы Божага Нараджэння ў нашым жыцці. Якія яны? Ці сапраўды радасныя і шчаслівыя?
Часам нам можа здавацца, што калісьці, калі мы былі яшчэ дзецьмі, то святы былі іншымі, больш радаснымі, выклікалі мацнейшыя пачуцці, у бацькоўскім доме панавала незвычайная атмасфера, свята адчувалася ў паветры. Можа так адбываецца таму, што сярод мітусні нашага штодзённага жыцця, стомленыя павярхоўнасцю, мы губляем глыбокі духоўны змест Святаў. Урачыстасць Божага Нараджэння – гэта свята веры, і толькі з верай мы можам увайсці ў таямніцу гэтага свята і спазнаць усю паўнату радасці, што можа ўнесці ў нашае жыццё. А радасць у тым, што сам Бог прыходзіць да нас. Прыходзіць як маленькае дзіцятка, каб мы не баяліся Яго, каб мы прынялі Яго да сябе. Ён хоча быць з намі, дзяліць наш лёс, падтрымліваць нас Сваёй міласэрнай любоўю. Кожны можа спазнаць гэтую любоў, якая найбольш праяўляецца ў прабачэнні грахоў.
Жадаю вам, дарагія сябры, перажыць гэтыя Cвяты з глыбокай верай. Жадаю кожнаму з нас асабіста спазнаць міласэрную любоў Бога, якая здольная цалкам перамяніць нашае жыццё, надаць яму сэнс і новую якасць. Няхай гэтыя Cвяты не будуць такімі, як заўсёды, няхай будуць больш радаснымі, больш шчаслівымі. Жадаю вам і вашым блізкім спакойных, радасных Cвятаў Божага Нараджэння і шчаслівага Hовага года.
З павагай, кс. канонік Тадэвуш АЛЬШЭЎСКІ, настаяцель Рымска-Каталіцкай парафіі імя Св. Юзафа ў Жабінцы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.