Праздник “Планета детства, планета радости” в Жабинковской детской библиотеке

Праздник “Планета детства, планета радости” в Жабинковской детской библиотеке

І конкурсы, і забавы

Першы і другі атрады летняга лагера гарадской школы №3 прыйшлі 1 чэрвеня ў дзіцячую бібліятэку на свята “Планета дзяцінства, планета радасці”. Яны зрабілі падарожжа па леце, пераходзячы ад адной станцыі да другой. Першая станцыя сустрэла дзяцей наборам загадак. Другая пазнаёміла з ляснымі жыхарамі і лекавымі раслінамі. На літаратурнай станцыі дзеці праяўлялі свае веды ў віктарыне, на музычнай — развучылі песню і г.д.
Затым удзельнікі выйшлі на гарадскую плошчу на флэшмоб разам з буфанаднымі героямі — Дзедам, Бабай і Вадзяніком. Ім ставілася задача пасля сігнала падысці да казачных герояў, пасля другога сігнала раскрыць парасоны, пасля трэцяга — прысесці. А затым разысціся, пакінуўшы ў недаўменні публіку, прахожых. Такая сутнасць забавы “Успышка натоўпу” (у перакладзе з англійскай).
У конкурсе малюнкаў на асфальце “Свет. Дзяцінства. Я” прынялі ўдзел амаль усе дзеці з лагера СШ №3. І расквітнелі на шэрым фоне казачныя кветкі, дзіўныя птушкі расселіся па садах, закалыхаліся моры і акіяны, хлопчыкі і дзяўчынкі закружыліся ў карагодзе… Старанна папрацавалі юныя мастакі ўсіх чатырох атрадаў, нават цяжка вылучыць самых лепшых: першакласнік Ігар Лагвіновіч, другакласніцы Таня Калюх, Паліна Хвалько, Хрысціна Кірыянава, Хрысціна Шурубейка, а таксама другакласнікі Ілья Грэтчанка, Даніла Козінцаў, вучні трэціх класаў Аня Мацкевіч, Віця Андрасюк, Юра Лісічык і многія-многія іншыя.
Словам, у гэты дзень, Дзень абароны дзяцей, пацвердзіліся цудоўныя радкі паэта:
Дети — это чудо света,
Я увидел это сам
И причислил чудо это
К самым чудным чудесам.

Т.РАМАНАВА, бібліятэкар.
Фота Я.Ніканоравай, І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top