Дар’я ЧЭРВЕНЬСКАЯ.
Сярод працуючай моладзі нашага раёна прайшлі спаборніцтвы па більярдзе. Іх удзельнікамі сталі прадстаўнікі двух буйнейшых прадпрыемстваў Жабінкаўшчыны – цукровага і камбікормавага заводаў. Арганізатарамі сустрэчы выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама і РК ГА “БРСМ”. Маладыя мужчыны прадэманстравалі выдатнае валоданне кіем і правялі за гульнёй некалькі гадзін! Па выніках спаборніцтваў “золата” і “бронза” аказаліся ў скарбонцы камбікормавага завода – іх заваявалі Святаслаў Мянькоў і Аляксандр Шкуратаў адпаведна. Другое месца заняў работнік “салодкага” прадпрыемства Леў Гусеў. Першы сакратар жабінкаўскага моладзевага аб’яднання Марыя Сянішына ўручыла пераможцам дыпломы і прыгожыя рамкі для фотаздымкаў.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%