Злавілі хвалю поспеху


16 снежня ў спартыўным комплексе “Дэльфін” у Бярозе было шумна і шматлюдна. Там адбылося адкрытае першынство ўстановы “СДЮШАР горада Бяроза” па плаванні “Хваля поспеху” сярод выхаванцаў пачатковай падрыхтоўкі. У ім прынялі ўдзел каманды з Бярозы, Івацэвічаў, Кобрына і Жабінкі. На трыбунах не было вольных месцаў: “хварэлі” і падтрымлівалі юных спартсменаў цэлымі сем’ямі.

Праграма спаборніцтваў уключала практыкаванні па ўсіх відах плавання на дыстанцыі 50 метраў, комплекс 100 метраў, а таксама эстафету 4х50. У спаборніцтвах бралі ўдзел плыўцы 2007-2009 гадоў нараджэння і маладзейшыя.
Жабінкаўскую спартыўную школу прадставілі выхаванцы трэнера Людмілы Гаўрылюк: Арцём Зозан, Уладзіслаў Пархуцік, Аляксандр Актысюк, Марыя Бандарчук, Павел і На-дзея Гурыны, Таццяна Саўчук, Кацярына Селех, Кацярына і Аляксандр Іванюковічы, Арцём Кандрацюк, Іван Кандрашук, Ягор Штангель, Кірыл Савянок, Глеб Прыходзька, Кірыл Яцук і Міхаіл Кіслы.
Спаборніцтвы праходзілі сярод выхаванцаў пачатковай падрыхтоўкі, таму дзеці, асабліва самыя малодшыя, вельмі хваляваліся. Тым не менш, нашы юныя плыўцы годна абаранілі гонар сваёй спартыўнай школы і прывезлі нямала ўзнагарод і прызоў.
На вышэйшую прыступку п’едэстала па чатыры разы падымаліся Марыя Бандарчук і Павел Гурын. Маша і Паша паказалі найлепшыя вынікі на дыстанцыях 50 метраў батэр-фляем, на спіне, вольным стылем і ў комплексным практыкаванні на дыстанцыі 100 метраў у сваёй узроставай катэгорыі.
Уладзіслаў Пархуцік стаў лепшым на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем, трэцім у комплексным практыкаванні і ў плаванні вольным стылем. Аляксандр Актысюк заваяваў першае месца на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. У Кацярыны Селех першае месца на дыстанцыі 50 метраў на спіне і другое на дыстанцыі 50 метраў брасам. Надзея Гурына стала трэцяй на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем.
Кірыл Савянок падняўся на вышэйшую прыступку п’едэстала ў практыкаванні 50 метраў брасам. Глеб Прыходзька стаў другім на дыстанцыі 50 метраў на спіне.
Арцём Кандрацюк у сваёй узроставай катэгорыі заваяваў першае месца на дыстанцыі 50 метраў брасам і трэцяе на дыстанцыі 50 метраў на спіне.
Кульмінацыяй спаборніцтваў стала перамога нашай каманды ў самым відовішчным практыкаванні – эстафеце 4х50. Нягледзячы на тое, што балельшчыкаў у бярозаўскай каманды было нашмат больш, жабінкаўцы “выхапілі” гэтую перамогу. Нашы дзеці малайцы!
А 22 снежня ўсіх прыхільнікаў запрашаем у спартыўны комплекс “Бадзёрасць”, дзе будзе праходзіць адкрытае першынство Жабінкаўскага раёна па плаванні сярод навучэнцаў спартыўных школ Кобрына, Бярозы і Пружан.
Таццяна БАНДАРЧУК.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.