Тармазнога шляху не хапіла…

10 лістапада каля 07.50 на скрыжаванні вуліц Калініна і XXII з’езда КПСС у Жабінцы вадзіцель С., кіруючы аўтамабілем “Крайслер-Гранд-Ваяджэр”, наехаў на непаўнагадовага У., які пераходзіў праезную частку па нерэгулюемым пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ школьнік з пераломам галёначнай косткі быў змешчаны на лячэнне ў бальніцу. Як высветлілася, кіроўца быў цвярозы.
Праверка, праведзеная Жабінкаўскім РАУС, устанавіла, што ў той дзень жабінкавец С., знаходзячыся за рулём іншамаркі, прыкладна за 2,2 метра да нерэгулюемага пешаходнага перахода заўважыў школьніка У., які пераходзіў дарогу. Кіроўца прымяніў экстранае тармажэнне, але тармазнога шляху не хапіла, і ён здзейсніў наезд на пешахода. На аўтамабілі было ўключана блізкае святло фар, хуткасць складала каля 40 км/г, час сутак – цёмны, умовы надвор’я неспрыяльныя: пахмурна, туман. Пешаходны пераход быў асветлены.
Непаўнагадовы У. падчас правядзення праверкі растлумачыў, што, падыходзячы да пешаходнага перахода, ён не заўважыў аўтамабіля, а, калі знаходзіўся пасярэдзіне першай паласы руху, адчуў удар. Устаноўлена, што школьнік быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі.
Такім чынам, у здзейсненым дарожна-транспартным здарэнні ўстаноўлена віна вадзіцеля С., які парушыў п. п. 9.9., 116 Правілаў дарожнага руху. Паводле заключэння эксперта ў выніку ДТЗ пацярпеламу У. прычынены менш цяжкія цялесныя пашкоджанні па крытэрыі працягласці расстройства здароўя.
На падставе выкладзенага, Жабінкаўскі РАУС вынес пастанову аб спыненні праверкі, непаўнагадоваму У. растлумачаны парадак узбуджэння крымінальнай справы па справах прыватнага абвінавачвання па ч. 1 арт. 317 Крымінальнага кодэкса. Кіроўца С. прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 18.17 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Алена СІДАРУК,  намеснік пракурора раёна, малодшы саветнік юстыцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.